Антыкарупцыйная дзейнасць

У ААТ «Белліфт» дзейнічае камісія па супрацьдзеянні карупцыі, асноўнымі задачамі якой з’яўляюцца:

  • правядзенне інфармацыйна-растлумачальнай працы па антыкарупцыйнаму заканадаўству;
  • распрацоўка і правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў па супрацьдзеянні карупцыі;
  • своечасовае вызначэнне карупцыйных рызык і мер па іх нейтралізацыі;
  • разгляд пытанняў прадухілення і ўрэгулявання канфлікту інтарэсаў;
  • павышэнне прававой культуры работнікаў.

Камісія дзейнічае на падставе Палажэння, зацверджанага загадам адкрытага акцыянернага таварыства «Белліфт» 24.12.2015 №314.

У склад камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў ААТ «Белліфт» ўваходзяць:

  • Кушнярэвіч Ігар Анатольевіч, дырэктар (старшыня камісіі):
  • Макей Юрый Анатольевіч, першы намеснік генеральнага дырэктара – галоўны інжынер;
  • Янушчык Iгар Вiктаравiч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы і агульных пытаннях
  • , намеснік генеральнага дырэктара па эканамічных пытаннях;
  • Радзевіч Алена Міхайлаўна, галоўны бухгалтар;
  • Лапцёнак Жанна Адамаўна, вядучы юрысконсульт;
  • Чаратун Галiна Валер’еўна, начальник сектара кадравай службы;

Аб усіх выпадках парушэння заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй работнікамі грамадства і філіяла «Беллiфтмантаж» можна паведаміць старшыні камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў ААТ «Белліфт» Астрауху С. В. па тэлефоне +375 (17) 270-23 -19 альбо адправіць паведамленне на электронную паштовую скрыню info@bellift.by.

У адпаведнасці з артыкулам 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2015 №305-З «Аб барацьбе з карупцыяй» (далей — Закон) дзяржаўная службовая асоба, асоба, якая прэтэндуе на заняцце пасады дзяржаўнай службовай асобы, даюць абавязацельства па выкананні абмежаванняў, устаноўленых артыкуламі 17-20 Закона. Згодна з часткі 1 артыкула 40 Закона грашовыя сродкі, прадастаўленыя ў парушэнне заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, падлягаюць пералічэнню ў рэспубліканскі бюджэт на працягу дзесяці дзён з дня, калі дзяржаўнай службовай асобе або прыраўненай да яе стала пра гэта вядома.

Закон аб барацьбе з карупцыяй

Абавязацельства кіраўніка

Абавязацельства дзяржаўнай службовай асобы ААТ “Белліфт”