Гісторыя
1 красавіка 1967 года – створана рамонтна-будаўнічае ўпраўленне «Рамлiфтналадка».
Красавік 1972 года – на базе рамонтна-будаўнічага ўпраўлення «Рамлiфтналадка» створаны Мінскі спецыялізаваны гаспадарча-разліковы ўчастак па рамонту і абслугоўванню ліфтаў.
Красавік 1974 года – Мінскі спецыялізаваны гаспадарча-разліковы ўчастак па рамонту і абслугоўванню ліфтаў ператвораны ў спецыялізаванае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне «Лiфтрамонт».
Кастрычнік 1977 года – створаны рэспубліканскі спецыялізаваны трэст па мантажу, рамонту і тэхнічным абслугоўванні ліфтаў «Беллiфтраммантаж». Спецыялізаванае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне «Лiфтрамонт» далучана да трасту і перайменавана ў Мінскае рамонтна-мантажнае ўпраўленне трэста «Беллiфтраммантаж».
Сакавік 1985 года – на базе трэста «Беллiфтраммантаж» створана аб’яднанне «Белкаммунцеплаэнерга». Мінскае рамонтна-мантажнае ўпраўленне трэста «Беллiфтраммантаж» перайменавана ў Мінскае рамонтна-мантажнае ўпраўленне аб’яднання «Белкаммунцеплаэнерга».
Ліпень 1988 г. – рэспубліканскае аб’яднанне «Белкаммунцеплаэнерга» пераўтворана ў рэспубліканскае падрадныя аб’яднанне мантажных і спецыяльных работ па ліфтах і цеплаэнергетыкі «Беллiфтспецэнерга». Мінскае рамонтна-мантажнае ўпраўленне аб’яднання «Белкаммунцеплаэнерга» перайменавана ў Мінскае падраднае спецыялізаванае рамонтна-мантажнае ўпраўленне №1 аб’яднання «Беллiфтспецэнерга».
Студзень 1991 года – Мінскае падраднае спецыялізаванае рамонтна-мантажнае ўпраўленне №1 аб’яднання «Беллiфтспецэнерга» пераўтворана ў арэнднае прадпрыемства «Мiнсклiфт», якое пасля перайменавана ў арэнднае прадпрыемства «Лiфтрамонт» (АП «Лiфтрамонт»).
22 мая 1997 года – рэспубліканскае падраднае аб’яднанне «Беллiфтспецэнерга» перайменавана ў рэспубліканскае вытворчае аб’яднанне «Белліфт» (РВА «Белліфт»).
22 снежня 2000 года – на базе РВА «Белліфт» і АП «Лiфтрамонт» створана вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белліфт»
28 лістапада 2008 г. вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белліфт» шляхам прыватызацыі пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Белліфт».
5 студзеня 2011 года – адкрытае акцыянернае таварыства «Белліфт» рэарганізавана шляхам далучэння да яго адкрытага акцыянернага таварыства «Беллiфтмантаж».
31 жніўня 2012 года – адкрытае акцыянернае таварыства «Белліфт» рэарганізавана шляхам далучэння да яго адкрытых акцыянерных таварыстваў «Мiнсклiфт», «Белцехналiфт», «БелЛiфтПраект».